«Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню»

19 жніўня 2021 г. в у Прэс-центры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню». Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіць праекты, якія будуць ажыццяўляцца на Дні беларускага пісьменства ў г. Капылі Мінскай вобласці 4-5 верасня 2021 года. 4 верасня ў Палацы культуры г. Капыль адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў СПБ. Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах 5 верасня. На пляцоўцы “ Слова пісьменніка” пройдуць імпрэзы, літаратурна-гістарычныя віктарыны, адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі. 05:20 Пачатак мерапрыемства
Back to Top