«ВОЎК І СЯМЁРА КАЗЛЯНЯТ» – Г. Маторная; рэжысёр-пастаноўшчык: Г. МАТОРНАЯ
ВОЎК І СЯМЁРА КАЗЛЯНЯТ 6
Мюзікл на дзве дзеі з антрактам
Ганна Маторная
Кампазітар: Ілля ПАЛЯКОЎ
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна МАТОРНАЯ
Балетмайстар: Аксана КІМКЕТАВА
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Вынаходлівыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць…
музычнае свята. Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца. Але на пах фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць сямейную
традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю
казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ вучыцца ды вучыцца…
Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін
Прэм’ера – 22 к