Унутраным войскам Беларусі — 100 год з дня заснавання ()
Святкаванне 100-годдзя ўнутраных войскаў у Віцебску стартавала на плошчы Перамогі. Урачысты мітынг, паказальныя выступленні кінолагаў з сабакамі, піратэхнічнае шоу, выстава ўзбраення і ўзнагароджванне лепшых. Менавіта з Віцебскіх добраахвотнікаў у 1918-м сфарміравалі першую канвойную варту ў краіне. Прайшло 100 гадоў. Сёння ва ўнутраных войсках паўночнага рэгіёну Беларусі служаць каля 2 тысяч чалавек. Ахова грамадскага парадку, кіналагічная падрыхтоўка, знішчэнне выбуховых рэчываў – далёка не поўны спіс задач, якія выконваюць салдаты.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018