За творчыя дасягненні прэміямі адзначаны 8 лаўрэатаў ()
У Віцебску ўшанавалі музыкантаў, мастакоў, супрацоўнікаў музейнай і тэатральнай сфер. Прэміямі і ганаровымі граматамі аблвыканкама за творчыя дасягненні адзначаны 8 лаўрэатаў. Лепшым музейным работнікам прызнана загадчыца навукова-асветніцкага аддзела абласнога краязнаўчага музея Алена Зорына. Акцёру тэатра “Лялька“ Яўгену Гусеву прэмія аблвыканкама дасталася за галоўную ролю ў дзіцячым спектаклі «Фенька». Сёння ў сферы культуры Віцебскай вобласці заняты больш за 9 тысяч чалавек. За год Прыдзвінскія таленты ажыццяўляюць больш за 80 тысяч мерапрыемстваў. Работнікі культуры прызнаюцца: забаўляць людзей – цяжкая праца, але без яе, такой складанай і разнастайнай, яны ўжо не могуць ўявіць жыццё.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017