Сын зямлі беларускай ()
13 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава. Віцебскі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў да юбілейнай даты фотадакументальную выставу «Сын зямлі беларускай», якая расказвае пра асноўныя этапы жыцця і дзейнасці знакамітага земляка. Вялікую колькасць фатаграфій, цікавых матэрыялаў і дакументаў, а таксама асабістых рэчаў Пятра Міронавіча Машэрава захоўваюць фонды музея.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018