Лёгкія грошы – шлях у турму ()

Каля 150 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, на паўтары тысячы доз, агульным коштам 22 тысячы беларускіх рублёў. Усё гэта супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі знайшлі у трох жыхароў вобласці, якіх затрымалі 22 студзеня ў Віцебску і Наваполацку. Па аператыўнай інфармацыі маладыя людзі 1994, 95 і 98 гадоў нараджэння з’яўляліся закладчыкамі аднаго з інтэрнэт-магазінаў па збыце наркотыкаў. Сваю злачыннаю дзейнасць вялі ў Оршы, Магілёве, Наваполацку і абласным цэнтры. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top