Канфесія, якая ўзнікла ў Беларусі | Конфессия, возникшая в Беларуси

Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Як выглядае гісторыя гэтай канфесіі і якое значэнне яна мела для Беларусі? Адказы на гэтае і іншыя пытанні ў новым выданні праграмы “Загадкі беларускай гісторыі“ шукаюць Аляксандр Краўцэвіч, Святлана Марозава і айцец Андрэй Крот. Уніяцтва ўзнікла ў выніку Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. У часы росквіту аб’ядноўвала да 4/5 жыхароў ВКЛ. Пазней яно магло б пераўтварыцца ў нацыянальную беларускую царкву. Але развіццё канфесіі было перарванае. Расейская ўлада, якая ўсталявалася на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., павяла непрымірымую барацьбу з грэка-каталіцтвам. І нават царскі ўказ 1905 г. “Аб узмацненні пачаткаў верацярпімасці“, які дазваляў спавядаць любую рэлігію, пакінуў уніяцтва пад забаронаю. Аднавіў беларускую грэка-каталіцкую царкву ўжо ў ХХ
Back to Top