«МАРЫ ДЗЯЦІНСТВА» УСЁ БЛІЖЭЙ ДА АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ

🎶«МАРЫ ДЗЯЦІНСТВА» УСЁ БЛІЖЭЙ ДА АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ! 🤗НАСТРОЙ! 🎵20 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся першы канцэрт – акадэмічнай музыкі – творчага праекта 🎼👦«Мары дзяцінства», другі канцэрт – эстраднай музыкі – адбудзецца 11 красавіка там жа, а завершыцца праект гала-канцэртам лепшых нумароў у маі на адкрытай пляцоўцы на плошчы Свабоды ў рамках Летняга музычна-турыстычнага сезона. ⏩На сцэне – лепшыя навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў горада Мінска ў суправаджэнні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка-галоўнага дырыжора Максіма РАСОХІ, ён жа вядучы канцэрта. ⏩Падтрымку праекта ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт» пад кіраўніцтвам дырэктара Паўла ДВАРЭЦКАГА. 👥Максім РАСОХА і Павел ДВАРЭЦКІ – у гасцях у праграмы #настрой@belradio_1 з Таццянай ЯКУШАВАЙ – з вельмі цікавымі падрабязнасцямі‼️ #мары_дзяцінства #творческий_проект #дети_музыканты #концерт #верхний_город #площадь_свободы #минскконцерт #максим_рассоха #павел_дворецкий #оркестр_финберга
Back to Top