Жыхары Віцебска разам з ДАІ распачалі акцыю «Далоў аўтахлам» ()
Мэта такога саюза – ачысціць горад ад машын, якія гадамі стаяць у дварах, перашкаджаюць жыхарам і займаюць і без таго дэфіцытныя месцы парковак. Далучыцца да праекта можа любы. Дастаткова сфатаграфаваць неналежнага віду аўто і даслаць на электронны адрас газеты ці размясціць ў сацыяльных сетках пад хэштэгам «Далоў аўтахлам». Ідэю актыўна падхапілі гараджане.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2016