Натуральнае толькі адно.

Натуральнае толькі адно. Рыгор Барадулін. Чытае Рыгор Шабека Oculus Meus () Менск 2015 Хімія - быццам той грэх павальны. Рэклама - без выходных дзён, Без рамонту! Капронавыя канваліі, Капронавыя рамонкі. Капронавыя буслы Капронавых носяць дзетак. Сабака капронавы Злы На капронавых брэша ветах. Капронавая Халоднае Раса на ілбе піжона. І птаства ўсяго мелодыі - Ў вантробе магнітафона. Капронавай кожнай рэпліцы Дай сінтэтычную зноску. Электрасвечкі цепляцца З пахам велікоднага воску.
Back to Top