“Рускі свет“ ці незалежная еўрапейская Беларусь?

21 траўня мы зрабілі афіцыйную заяву аб недапушчальнасці святкавання ў Беларусі Дня Расіі, якая фактычна акупавала нашу краіну. Як вядома, мерапрымствы ў межах гэтага дзейства, плануюцца заўтра, 11 чэрвеня. Таму сёння мы яшчэ раз заклікаем усіх беларусаў зрабіць каштоўнасны выбар і байкатаваць намеры рэжыму Лукашэнкі і расійскіх акупантаў навязаць нам, беларускаму народу, не нашае свята. Чаму мы кажам менавіта пра каштоўнасны выбар? Таму што на наш погляд, ён непасрэдна звязаны з адказам на прынцыповае пытанне, якое сёння задае сабе кожны свядомы беларус. Гэта пытанне аб геапалітычным выбары, які ва ўмовах вайны супраць Украіны і фактычнай расійскай акупацыі Беларусі паўстаў як ніколі раней.
Back to Top