«Дакраніся» - дабрачынны праект абласной бібліятэкі ()

Дабрачынны праект «Дакраніся» рэалізуе Віцебская абласная бібліятэка. Спецыялісты ўстановы ствараюць тактыльныя полісэнсорныя кнігі для дзяцей з парушэннямі зроку. Ад распрацоўкі макета кнігі да яго ўвасаблення праходзіць каля 3-ох месяцаў. Самаробныя фаліянты напоўнены рэльефнай і кропкавай інфармацыяй. Гэта дапамагае маленькім чытачам лепш спазнаць навакольны свет і пазнаёміцца са шрыфтам Брайля. © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2023
Back to Top