СНЕГ ІДЗЕ

#Каляды “Сьнег ідзе” (Sammy Cahn, ЗША, 1945) — гэта пераклад вядомага хіта “Let it snow”. І хай сабе на самыя Каляды ў гэтым годзе сьнег ня ішоў, але сёньня за вакном мяце і настрой ужо адпаведны. 1. О, надвор’е жахлівае сёньня Ды агонь такі чароўны, Мы ня можам пайсьці нідзе. Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе. 2. Зіма хай усё пакрые коўдрай І навонкі рух павольны, Ліхтары сьвецяць цэлы дзень. Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе. Рэфрэн: Ты цалуеш мяне на сон, Не хачу пакідаць я твой дом. Абдымі мяне як мацней — У дарозе мне будзе цяплей. 3. І паволі агонь дагарае, А я ўсё цябе абдымаю. Ты трымай, ты кахай мяне. Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе. Рэфрэн 4. І паволі агонь дагарае, А я ўсё цябе абдымаю. Ты трымай, ты кахай мяне. Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе. Рэфрэн 5. О, надвор’е жахлівае сёньня Ды агонь такі чароўны, Мы ня можам пайсьці нідзе. Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе.
Back to Top