Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут:
Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў.
Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача.
Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак.
Запіс і голас – Юры Жыгамонт
Апрацоўка – Адам Трыпутнік
Вытворчасць студыі
Плэйліст з усімі аўдыякнігамі “Чытанні з Жыгамонтам” тут -
Тайм-коды
0:14 – Агонь у сэрцы, а розум у галаве
09:55 – Не любіць
14:40 – Упарты хахол
19:03 – Разумны і дурань
27:52 – Мядзьведзь
34:26 – Аўсяная дворня
39:15 – Здатны паляшук
45:51 – Адкуль узяліся грыбы
48:28 – Дурань
01:09:17 – Валасны суд