Беларус будзе круты, як амерыканскі марпех / Мова нанова

Які від спорту прыдумаў былы амерыканскі марскі пехацінец? Чаму спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту называюцца “Жалезны чалавек“ (Ironman)? Пагаворым пра гэта па-беларуску ў новым выданні “Мова нанова“. Наш госць – Віталь Вашкевіч, чалавек-амфібія з Беларусі, як яго жартаўліва назваў вядоўца Віктар Шукеловіч. Ён аматар незвычайнага віду спорту, што вядзе сваю сучасную гісторыю з Гаваяў, дзе яго зарганізаваў былы марскі пехацінец ЗША. Гэты від спорту патрабуе не абы-якіх сілаў і навыкаў, бо яго стваральнік хацеў падужацца з сябрамі. А сілаў у марской пяхоты ЗША вельмі шмат! Наш герой не толькі заўзята трэнуецца, але і вывучае беларускую мову. Пагледзем, чаго ён дасягнуў! У граматычнай частцы распавядзем пра беларускія словы, якія не маюць беспасярэдніх адпаведнікаў у расейскай. І раз і назаўжды вызначым, як жа пісаць – “Токіа“ ці “Токія“, “трыятлон“ ці “трыатлон“, “трыа“ ці "
Back to Top