Наста Кудасава. Але ўрэшце ўсё ўціснецца ў простае.

* але ўрэшце ўсё ўціснецца ў простае: неяк жыла, спавядалася дрэвам, хандру адганяла тундрай ды за кожным празорыла ззянне і два крыла – пра такіх яшчэ кажуць зазвычай “не ўмела быць мудрай”. і не ўмела: ні поспехаў мець, ні аплочваць пазык, ні насіць ганарліва сваё касабокае цела, але чуць у адчаі жніва маналог страказы, але ў прыгаршчах адаграваць дождж асенні – умела! …і як лісце пяе, і як льецца ў палёце вясла тая ж праўда, што вечна адкрытая сэрцам дзіцячым, разумела заўсёды, таму і жыла – як магла, бо
Back to Top