Юравічы — старажытная палеская сталіца?

Упершыню Тураў узгадваецца ў «Аповесьці мінулых часоў» пад 980 годам. Але археолагі, якія працавалі на тураўскім гарадзішчы, не знайшлі рэштак старажытнага гораду, якія б датаваліся другой паловай 10 – пачаткам 11 стст. Даследчык Алег Іоў лічыць, што летапісны Тураў варта шукаць не ў Тураве Жыткавіцкага раёна, а ў Юравічах Калінкавіцкага раёна. Ён адзначае, што малавядомыя гістарычныя падзеі старажытнасці былі прычынай пераносу буйнога цэнтра беларускага Палесся. Гіпотэзу Алега Іова дапамагаюць абгрунтавац
Back to Top