Камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу працуе ў Віцебску ()
Яе ўдзельнікі азнаёміліся з работай некалькіх вытворчых прадпрыемстваў горада, сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці і наведалі мерапрыемствы «Славянскага базару». Віцебск стаў першым з абласных цэнтраў Беларусі, дзе наладзілі выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі. Пытанні супрацоўніцтва з Расіяй прыярытэтныя. Намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч агучвае, што перашкаджае экспарту нашай прадукцыі за мяжу: забароны Россельгаснагляду і утылізацыйны збор, які павялічвае кошт тавараў і робіць яго неканкурэнтаздольным.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017