Купалле на Беларусі. Што гэта і з чым яго ядуць.

Вось дагарэлі апошнія вугельчыкі купальскіх вогнішчаў, паўціхалі “калінкі-малінкі“ са сцэнаў палацаў культуры, паразбрыдаліся дадому світанкасустракальнікі хто парамі, хто на самоце. Павыкідаліся ў бліжэйшыя сметнікі папяровыя папараць-кветкі, каму трэба - шчасліва адсправаздачыўся вышэйстаячаму начальству пра праведзенае мерапрыемства і прыбіральнікі ўжо займаюцца зборам смецця на месцах святкавання галоўнага свята лета.... А цяпер - давайце разбірацца, што гэта было ці, хутчэй, чым гэта мусіла быць. І чым для некага ўсё яшчэ з’яўляецца. Мы паспрабавалі ў цікавай, зразумелай і эстэтычнай форме данесці сутнасць свята Купалля ды й наагул свята ў беларускай культуры. Крыху параспавялі пра атрыбуты, рытуалы, варожбы ды цікавыя адметнасці, а таксама пра ўсякіх нячысцікаў, ад якіх купальскае ноччу у вачох мігціць можна. Спадзяемся, вам прыйдзецца даспадобы. Прыемнага прагляду. 00:01 – Вітанне, уступ 01:11 – Што значыць “Свята“ 02:30 – Для чаго патрэбныя свят
Back to Top