Казкі з Маляванычам: Чортаў скарб.

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - #Казкі_з_Маляванычам 31 студзеня, 20:30 Маляваныч вяртаецца, і цяпер кожную нядзелю ў 20:30 сустракайце яго каля сваіх экранаў! Мы зладзім разам падарожжы па часах і краінах, абавязкова засяроджваючы ўвагу на беларускіх гісторыях. Пачынаем з Уладзіміра Караткевіча і яго твора “Чортаў скарб”: “У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата. А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. І было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. І ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы...” Дапамагае Маляванычу зрабіць такія вандроўкі яшчэ больш выразнымі наваполацкая мастачка Вольга Якубоўская, якая шмат гадоў ілюструе кнігі для дзяцей, стварае ўсім нам добра вядомыя незвычайныя малюнкі з адважнымі белымі кацянятамі паводле цяперашніх падзей. Уступ: Анім
Back to Top